У Мінску адбыўся канцэрт легендарнага гурта Scorpions

16 ноября 2019
Шоу сусветнага стандарту. Scorpions далі сольны канцэрт  у Мінску. Напярэдадні галоўныя хард-рокеры сабралі 15-тысячную арэну. Беларускія фанаты павіталі сваіх куміраў флэшмобам пад самыя вядомыя сінглы гурта - "Still loving you"  і "Wind of change". З гэтай праграмай артысты ўжо два гады калясяць па свеце. Тое, што адбывалася на сцэне, у рэжыме рэальнага часу транслявалі адразу два экраны. А подыум, які заняў усю фан-зону, дазволіў фанатам сустрэцца з салістам  Клаусам Майнэ і астатнімі музыкантамі з легендарнага складу твар у твар. 

Рок-эстафету ад Scorpions прымае Венгрыя. Наступны пункт на карце сусветнага турнэ Crazy world - Будапешт. Туды прама  з Мінска гурт паляцеў на прыватным самалёце.