У Мінску адбыўся караоке-турнір сярод каманд Саюза моладзі і сталічнай міліцыі

15 апреля 2014

Па ўсёй Беларусі праходзяць мерапрыемствы да 70-ай гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І ў Мінску адбыўся караоке-турнір сярод каманд Саюза моладзі і сталічнай міліцыі - усяго 9 вакальных зборных. Першы тур называўся Песні Перамогі. Каманды павінны былі выканаць франтавую кампазіцыю. Прычым песні выбіралі з дапамогай жараб'ёўкі.


У другім туры ўдзельнікі маглі выканаць песню на любую тэму. Кожная каманда прыдумала свой непаўторны вобраз. Усе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды.