У Мінску адбыўся 6-ы Кангрэс па тэарэтычнай і прыкладной механіцы

26 октября 2013

Маладыя навукоўцы, акадэмікі і кіраўнікі буйных прадпрыемстваў учора ў Мінску абмяркоўвалі перспектывы развіцця машынабудаўнічай галіны. У сталіцы адбыўся 6-ы Кангрэс па тэарэтычнай і прыкладной механіцы. Больш за 300 навукоўцаў амаль з дзесяці краін свету, сярод якіх Канада, Сінгапур, Чэхія, Грузія і Польшча, паказалі свае ноу-хау. Удзельнікі кангрэса не толькі закранулі пытанні новых тэхналогій і матэрыялаў, але і абмеркавалі неабходнасць прыцягнення інвестыцый.


Спецыяльна для ўдзельнікаў кангрэса Інстытут машынабудавання Акадэміі навук падрыхтаваў выставу навукова-тэхнічных распрацовак.