У Мінску адбылося пасяджэнне міждзяржаўнага савета "Радыёнавігацыя"

10 Чэрвеня 2016

Расійскае і беларускае навігацыйнае абсталяванне выцясняе прадукцыю трэціх краін з рынку Саюзнай дзяржавы. План дзеянняў абмеркавалі напярэдадні на пасяджэнні міждзяржаўнага савета "Радыёнавігацыя" ў Мінску. Паводле слоў экспертаў, беларускае навігацыйнае абсталяванне лічыцца адным з самых лепшых на постсавецкай прасторы. А ў будучыні яно можа аказаць годную канкурэнцыю кітайскім, еўрапейскім і амерыканскім вытворцам.

На пасяджэнні міждзяржаўнага савета было вырашана пачаць распрацоўку праекта праграмы развіцця ў СНД радыёнавігацыі на 2017-2020 гады. Гатовы праект будзе вынесены на зацвярджэнне на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў урадаў Садружнасці.


Папулярныя

Рэкамендуемыя