У Мінску адбылося ўрачыстае закрыццё выставы Мілекс

12 июля 2014

За чатыры дні на 13-ці тысячах квадратных метраў ваенныя распрацоўкі прадэманстравалі больш за сто арганізацый з 23-х краін свету. Асноўныя мэты міжнароднага форуму - развіццё абароннага патэнцыялу, бо падчас выставы дамаўляюцца наконт распрацоўкі сумесных прататыпаў мадэляў узбраенняў. За час экспазіцыі былі падпісаныя дзясяткі кантрактаў на пастаўку ваеннай тэхнікі.


Многія праекты беларуска-расійскія кампаніі выконваюць у інтарэсах трэціх краін. У першую чаргу размова ідзе пра вытворчасць, рамонт і мадэрнізацыю авіяцыйнай, бранятанкавай тэхнікі і сродкаў супрацьпаветранай абароны. Такія сустрэчы абазначаюць адно: да наступнай выставы ўзбраенняў для патрэб абаронкі ў Беларусі з'явяцца новыя мадэлі і тэхналогіі для абароны краіны.