У Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё "Алеі памяці"

30 октября 2015

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Алея памяці" адбылося сёння ў Мінску. Ля будынка Першамайскага РУУС міліцыя ўвекавечыла памяць двух сваіх супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага доўгу. Адзін з іх - 24-гадовы Павел Груздзеў. Інспектар ДАІ спрабаваў спыніць п'янага вадзіцеля і, каб не дапусціць ахвяр сярод мірнага насельніцтва, малады супрацоўнік спыніў яго цаной уласнага жыцця. Другі супрацоўнік міліцыі, чыю памяць увекавечылі сёння, - 35-гадовы Міхаіл Богуль. Ён загінуў у 1993. Вяртаючыся з працы, пачуў крык аб дапамозе сваіх калег. На супрацоўнікаў міліцыі напаў узброены злачынец. Міхаіл атрымаў смяротнае нажавое раненне.

Павел Груздзеў указам Прэзідэнта ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць" пасмяротна. На адкрыцці мемарыяла прысутнічалі сваякі загінуўшых супрацоўнікаў міліцыі. Гэта першы такі комплекс у сталіцы, адкрыты на тэрыторыі будынка міліцыі.