У Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыумаў Беларускай і Расійскай акадэмій навук

27 мая 2017

Правесці даследаванні геному пацыента і толькі потым ставіць дыягназ і прызначаць лячэнне. Расійскія навукоўцы плануюць супрацоўнічаць з беларускімі калегамі ў галіне персаналізаванай медыцыны. Наконт гэтага гаварылі ў Мінску на сумесным пасяджэнні прэзідыумаў Беларускай і Расійскай акадэмій навук.

Сёння ў нашай краіне практычна кожны хворы можа здаць аналізы на вызначэнне хвароб на клетачным узроўні, а таксама прыроджаных паталогій дзіцяці яшчэ ва ўлонні маці. Расія ж толькі пачне выбудоўваць такую сістэму. Таксама бакі аб'ядноўваюць намаганні ў галіне сельскай гаспадаркі і космасу.

На пасяджэнні эксперты дзвюх краін абмеркавалі развіццё сумесных праектаў у галіне фармпрадукцыі, нанаіндустрыі і самай маштабнай працы навукоўцаў Саюзнай дзяржавы - стварэнні касмічнага спадарожніка.