У Мінску адбылося святочнае мерапрыемства "ЮНІЛЕНД - разам для кожнага дзіцяці"

1 июня 2019

З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей у Мінску адбылося святочнае мерапрыемства міжнароднага ўзроўню "ЮНІЛЕНД - разам для кожнага дзіцяці". Арганізатарамі выступілі Міністэрства замежных спраў сумесна з Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН у Беларусі.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь: "Гэта свята ўвасабляе нашы ідэалы і мары аб тым, якімі мы б хацелі бачыць нашых дзяцей, наша маладое пакаленне, будучых грамадзян Беларусі: шчаслівымі, дапытлівымі, дружнымі і камунікабельнымі, спартыўнымі і творчымі, і каб яны ведалі свае правы і абавязкі".

Гульнявыя, спартыўныя і канцэртныя пляцоўкі сардэчна сустракалі дзяцей-сірот і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з розных рэгіёнаў Беларусі. Кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны, кіраўнікі дыпмісій, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, рэлігійных канфесій, акадэмічных і дзелавых колаў прыйшлі на свята са сваімі сем'ямі.