У Мінску адбылося дабрачыннае мерапрыемства для дзяцей-сірот са сталічных інтэрнатаў

2 октября 2017

Ініцыятарам акцыі стаў культурны цэнтр арабскіх моў. Для 30-ці дзяцей быў арганізаваны майстар-клас, шоу-праграма з розыгрышамі, кірмашом і дэгустацыяй арабскіх страў.

Мірват Абу Шакер, жонка гандлёвага аташэ пасольства Палесціны ў Беларусі: "Мы для іх наладзілі свята, канцэрт і пачастунак, падарункі і, вядома, самае галоўнае, што мы падрыхтавалі для іх сертыфікаты, каб яны вывучалі ў нас арабскую мову да бясконцасці, бясплатна, вядома".

Па завяршэнні дабрачыннага свята ўсім выхаванцам дзіцячых дамоў уручылі персанальныя падарункі.