Развіццё інфармацыйных тэхналогій у судаводстве і абарона персанальных звестак

18 мая 2018

Гэтыя і іншыя актуальныя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінску. Так, з мінулага жніўня ў Беларусі працуе сістэма "электроннае судаводства", якая дазваляе аўтарызаваным карыстальнікам звярнуцца ў эканамічны суд з дапамогай інтэрнэт-партала. Разам з тым укараненне інфармацыйных тэхналогій паднімае пытанне абароны персанальных звестак.

Валерый Калінковіч, першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі: "Калі мы фарміруем тыя ж банкі даных у судовай практыцы з юрыдычнымі прыкладамі, з тымі судовымі рашэннямі па пэўных прававых сітуацыях, нам даводзіцца траціць значныя высілкі для так званага абязлічвання гэтых прыкладаў, з тым каб абараніць персанальныя звесткі фізічнай або юрыдычнай асобы. Адна з асноўных праблем, якую прыйдзецца вырашаць у найбліжэйшы час, - гэта ўдасканаленне дзеючага заканадаўства".

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш як 300 ІТ-спецыялістаў, прадстаўнікоў дзяржорганаў, навуковых арганізацый, навучальных устаноў з 10 краін.