У Мінску адбылася цырымонія ўручэння прэміі "Феміда"

30 ноября 2018

У Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння статуэтак багіні правасуддзя - прэміі "Феміда". Гэта вялікае мерапрыемства для айчыннай юрыспрудэнцыі напярэдадні Дня юрыста. Як адзначаюць спецыялісты, асноўная місія "Феміды" - павысіць прэстыж юрыдычнай прафесіі, садзейнічаць фарміраванню прававой дзяржавы і ўмацаванню сувязяў паміж юрыдычнай навукай, адукацыяй і практыкай.

Сёння няма ні адной сферы дзейнасці, якая магла б абысціся без прававой падтрымкі. Сваёй працай адвакаты, пракуроры, суддзі, следчыя і многія іншыя юрысты робяць карысную і патрэбную справу, абараняючы правы і законныя інтарэсы беларусаў. Новым крокам у гэтай сферы стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве ў прававой сферы з юрыстамі Латвіі.