У Мінску адбылася канферэнцыя "Адмена смяротнага пакарання і грамадская думка"

13 декабря 2016

Сёння ў Мінску адбылася міжнародная канферэнцыя "Адмена смяротнага пакарання і грамадская думка". Мерапрыемства арганізаванае Саветам Еўропы ў супрацоўніцтве з МЗС Беларусі. Удзельнікі выступілі з дакладамі. На адкрыцці форуму   намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства нашай краіны падкрэсліў, што Беларусь гатовая атрымаць вопыт і азнаёміцца з падыходамі  да праблематыкі смяротнага пакарання іншых дзяржаў. Таксама Яўген Шастакоў адзначыў, што мы адкрытыя да абмену меркаваннямі з замежнымі партнёрамі. Пры гэтым дыпламат выказаў меркаванне, што пунктам адліку такога дыялогу павінна быць узаемная павага  і прызнанне права краін на азначэнне шляхоў развіцця ўласнай прававой сістэмы. У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч заявіў, што створаная ў 2010 годзе працоўная група па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інстркумента пакарання, працягне сваю працу і ў новым складзе Нацыянальнага сходу.