У Мінску сабраліся ветэраны вайны ў Афганістане

11 ноября 2013
Больш як 50 воінаў-інтэрнацыяналістаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Эстоніі ўшанавалі памяць салдат, якія не вярнуліся з той вайны. Яны ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве слёз, а таксама наведалі гісторыка-культурны комплекс Лінія Сталіна, Курган Славы.

Сёння ў Мінскай вобласці пражываюць амаль 4 тысячы воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ва ўсіх 22-х раёнах вобласці за сем'ямі загінуўшых у Афганістане замацаваныя арганізацыі і ўстановы. Вучні школ, асобных класаў даглядаюць магілы загінуўшых і памерлых воінаў-афганцаў.

Дарэчы, у найбліжэйшы час мемарыяльныя знакі і дошкі памяці воінам-інтэрнацыяналістам усталююць ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці.