Не толькі святочны дэкор, але і дапамога экалогіі. У сталіцы навагоднія дрэвы збіраюць на перапрацоўку. Каб паменшыць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, дастаткова пакінуць хвою на кантэйнернай пляцоўцы - побач з домам альбо каля смеццепрыёмных камер. На елцы не павінна застацца мішуры і ўпрыгажэнняў, каб дрэвы было прасцей сабраць і рацыянальна ўтылізаваць.
Для тых, хто хоча дапамагчы экалогіі, спецыялісты арганізуюць чарговы збор навагодніх дрэў 30 студзеня ў Фрунзенскім, Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы.













