У Мінску зноў пачнуць выдаваць візы ў ЗША

1 ноября 2017

Прымаць дакументы плануюць ужо ў пачатку наступнага года. А людзі, старэйшыя за 50 гадоў, могуць падаваць дакументы на турыстычную або бізнес-візу ўжо сёння. Раней узроставы ліміт пачынаўся з 70-ці гадоў. Такім чынам, неабходнасць ехаць у суседнія краіны, каб ажыццявіць дадзеную працэдуру, адпадзе. Упершыню за 10 гадоў пасольства Злучаных Штатаў у Беларусі змяніла консульскія паслугі для нашых грамадзян. Акрамя таго, як заявіў Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі, увядзенне Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму паспрыяла значнаму росту ліку турыстаў з ЗША.