У Мінску семдзесят чатыры дзіцяці з’явіліся на свет у Дзень маці

16 октября 2015

Па традыцыі кіраўніцтва горада асабіста віншуе мінчанак з папаўненнем у сям’і. Сёння наведалі матуль у пяці радзільных дамах сталіцы. Шчырыя словы, кветкі і падарункі былі і ў гонар жанчын, якія знаходзяцца ў пятай бальніцы. У святочную дату немаўлят тут нарадзілі чатырнаццаць жанчын. Дарэчы, адзінаццаць з іх Дзень маці адзначылі ўпершыню. У наступным годзе на тэрыторыі пятай бальніцы адкрыецца новы радзільны дом. Ён стане самым вялікім у краіне. Згодна з праектам палаты будуць на два-тры месцы. Адначасова ў раддоме змогуць знаходзіцца больш за трыста цяжарных жанчын.