У Мінску сёння стартуе выстава "Будпрагрэс"

4 сентября 2018

Пад купалам Футбольнага манежа і на адкрытай пляцоўцы размясцілася экспазіцыя, прысвечаная сучасным будаўнічым тэхналогіям і абсталяванню. Навінкі пакажуць каля 200 будаўнічых кампаній з Расіі, Польшчы, Латвіі, Кітая, Бельгіі і іншых краін. Адной з галоўных прэм'ер стане найбуйнейшы аўтакран беларуска-кітайскага прадпрыемства "Зумліён-МАЗ".

60-тоннік здольны паднімаць практычна любыя грузы на вышыню 20-павярховага дома. Новыя аўтакраны пачалі серыйна збіраць на плошчах "Магілёўтрансмаша". "Будпрагрэс" на гэтым тыдні традыцыйна стане і пляцоўкай для семінараў і бізнес-канферэнцый. Завершыцца работа будаўнічага форуму ў пятніцу.