У Мінску сёння стартуе тыдзень беларускай кухні

22 октября 2018

Акцыю падтрымалі кафэ і рэстараны, якія падрыхтавалі па пяць страў паводле адзінага рэцэпта. Цана нацыянальнага гастрасэта, незалежна ад тыпу і класа ўстановы, таксама аднолькавая - 31 рубель 50 капеек.

Таццяна Лабушава, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама: "Усе прадстаўленыя стравы - аўтэнтычныя, але ў той жа час нашы повары-распрацоўшчыкі ўносяць свае адметнасці, каб прыстасаваць стравы да густаў нашых жыхароў сталіцы і гасцей".

Гэта ўжо 18-ты тыдзень беларускай кухні. Многія са страў засталіся ў пастаянных меню шматлікіх мінскіх рэстаранаў.