У Мінску сёння стартаваў сезон школьных кірмашоў

18 июля 2014
Буйныя ўнівермагі сталіцы прапануюць разнастайны асартымент канцылярскіх тавараў, галантарэйных вырабаў, дзіцячага адзення і абутку. А ў панядзелак у Мінску распачнецца дабрачынная акцыя Партфель першакласніка. Сабраць дзяцей у школу дапамогуць шматдзетным сем'ям.