У Мінску сёння пройдуць спаборніцтвы па трыятлоне "Волат-фэст - 2019"

7 июля 2019

У сувязі з гэтым у горадзе з 10 гадзін раніцы да 18:30 будзе перакрыты і месцамі абмежаваны рух па праспекце Пераможцаў. Таксама зменяцца маршруты руху грамадскага транспарту. Аўтобусы 44-ты і 136-ты ў прамым напрамку ад праспекта Машэрава паедуць па вуліцах Нарачанскай, Ціміразева і аўтадарозе Р-28. Рэйс 119-с ад чыгуначнага вакзала пройдзе да Вяснянкі па Нарачанскай. Рух 91-га маршруту ў прамым напрамку будзе арганізаваны па вуліцах Піянерскай, Крупецкай, Веснінка, Сёмкаўскай, а назад без змяненняў.