У Мінску сёння пройдзе фестываль "Viva Ровар"

12 мая 2018

На галоўныя дарогі сталіцы сёння выедуць і веласіпедысты. У Мінску чацвёрты раз пройдзе фестываль "Viva Ровар". Каб стаць удзельнікам карнавала, папярэдне трэба было прайсці бясплатную рэгістрацыю. Арганізатары ўпэўненыя, леташні рэкорд па колькасці аматараў двухколавага транспарту будзе пабіты. Удзельнікаў ужо 17 тысяч. І гэта не толькі беларусы, але таксама і нашы замежныя госці. Збор у парку Перамогі, а старт - з праспекта Пераможцаў у 15:00.

З 14:30 да 16:00 - рух на праспекце Пераможцаў і вуліцы Машэрава будзе перакрыты. Свята прадоўжыцца да 20 гадзін, арганізатары падрыхтавалі грандыёзную канцэртную праграму. Будзе каля 30-ці пляцовак з конкурсамі, спаборніцтвамі і фотазонамі.