Гэтыя святочныя дні - лепшы час, каб набыць падарункі для блізкіх і прысмакі да навагодняга стала. Сёння ў сталіцы прайшоў маштабны Калядны кірмаш.
Ён разгарнуўся ля "Чыжоўка-Арэны". Сваю прадукцыю прапанавалі больш за 60 прадпрыемстваў з усіх абласцей краіны.
Не абышлося без забаўнай праграмы, шматлікіх акцый і дэгустацый. Пакупнікам прапаноўвалі самую разнастайную прадукцыю.
А асаблівым попытам карысталіся арыгінальныя імбірныя пернікі, кожны з якіх па-майстэрску ўпрыгожаны ўручную. Дарэчы, традыцыйны калядны дэсерт сёлета сярод апошніх святочных трэндаў.
Кожны наведвальнік кірмашу мог падарыць крыху каляднай казкі выхаванцам Каменскай школы-інтэрната. Можна было набыць сувеніры або прысмакі і пакінуць іх пад навагодняй ёлкай у якасці падарункаў для хлопчыкаў і дзяўчынак.













