У Мінску сёння адкрываецца выстава "Адпачынак-2019"

3 апреля 2019

У "БелЭкспа" збяруцца прадстаўнікі кампаній з 15 краін - сярод іх Балгарыя, Кітай, Турцыя і Украіна. У топе прапаноў - аўтобусныя экскурсіі ў Еўропу.  Турфірмы аформяць такія паслугі па выгадных цэнах  проста  на выставе. Профільны дэпартамент Мінспорту і турызму анансаваў круглы стол   па зменах у нацыянальнае заканадаўства. Вялікую  ўвагу нададуць і падрыхтоўцы да Еўрапейскіх гульняў.