У Мінску адкрываецца Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі"

11 мая 2016

У Мінску сёння адкрываецца юбілейная - 20-ая - Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі". У праграме - круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін. Падчас працы выставы ўручаць узнагароды 12 Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара". Сёння адкрываецца і 11 Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні", у якім прымуць удзел кіраўнікі СМІ і эксперты з краін Садружнасці, блізкага і далёкага замежжа.