У Мінску сёння адкрыўся ІІ З'езд навукоўцаў

12 декабря 2017

У першы дзень дэлегаты працуюць па секцыях. І на сувязі са студыяй ізноў наш карэспандэнт Вольга Анішчанка (прамое ўключэнне).

Мы працягваем сваю працу ў рамках тэматычных секцый з'езда. Нагадаем, гэта такі фармат першага дня форуму. Калі навукоўцы разам з прамыслоўцамі, прадстаўнікамі вышэйшай адукацыі абмяркоўваюць сусветныя тэндэнцыі ў медыцыне, прамысловай вытворчасці, хіміі, інфарматыцы.

Але галоўным чынам тое, што трэба распачаць, каб менавіта навука задавала тон усім галінам і кірункам эканомікі.

Вынікам дыскусіі стануць прапановы ўдзельнікаў у рэзалюцыю з'езда навукоўцаў. Ну а ўся ўвага навуковай эліты краіны гэтымі днямі - да стратэгіі развіцця навукі на дзесяцігоддзі наперад. У ёй бачанне, як навука павінна развівацца і які эфект атрымае пры гэтым і эканоміка ў цэлым, і кожны з нас, у прыватнасці. А гэта развіццё ІТ-сектара, інавацыйныя вытворчасці, напрыклад, серыйны выпуск электрамабіляў, новы ўзровень адукацыі і г.д. Але гэта пакуль толькі праект стратэгіі. Які дакумент атрымаем на выхадзе – даведаемся ўжо заўтра.