У Мінску сёння адкрыўся медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні"

11 сентября 2018

Гэты знакавы міжнародны праект ужо 13-ы раз збірае палітолагаў, экспертаў, выбітных прадстаўнікоў медыясупольнасці краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. Сёлета ў Мінск прыляцелі дэлегаты з 30 дзяржаў, упершыню - спікеры з В'етнама, Манголіі і Бангладэш. Асаблівая ўвага - лічбавым фарматам працы СМІ. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць заўтра і паслязаўтра. Сёння ж для ўдзельнікаў медыяфоруму правялі экскурсію "Насустрач ІІ Еўрапейскім гульням". Яркія ўражанні пакінуў абноўлены стадыён "Дынама".

Пасля экскурсіі госці наведалі Цэнтр экалагічнага турызму "Станькава". Асноўная падзея медыяфоруму - пленарнае пасяджэнне - стартуе заўтра ў 10 раніцы. Яго мадэратарамі выступяць кіраўнік Выдавецкага дома "Беларусь сёння" Дзмітрый Жук і першы намеснік гендырэктара ТАСС Міхаіл Гусман.