У Мінску сёння адкрыты інтэрнат музычнага каледжа імя Глінкі

23 марта 2016

Дзесяціпавярховы будынак разлічаны больш як на тры сотні месцаў. Там размесцяцца іншагароднія студэнты, работнікі навучальнай установы і прадстаўнікі сферы культуры. У інтэрнаце - усё неабходнае для камфортнага пражывання і вучэбнай падрыхтоўкі. Прасторныя пакоі аб'яднаны ў блокі. У кожным - абсталяваная кухня. Таксама ў будынку маецца буфет і пральня. Для творчых заняткаў набытыя 8 раяляў вядучых вытворцаў.

Ігар Карпенка, намеснік старшыні Мінгарвыканкама: "Каледж, дзе вучацца вельмі шмат іншагародніх студэнтаў, не меў свайго інтэрната. І гэта, вядома, была адна са складанасцяў арганізацыі навучальнага працэсу. Тое, што навучэнцы атрымалі магчымасць сёння тут і пражываць, і арганізоўваць самастойную працу, а для музыканта вельмі важна мець умовы для індывідуальнай, самастойнай працы, гэта, на мой погляд вельмі пазітыўна".

Уладзімір Чэрнікаў, дырэктар Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі: "Мы спадзяёмся, што будаўніцтва інтэрната і наяўнасць месцаў у ім павысіць колькасць абітурыентаў. Таму што вельмі шмат ахвочых цікавіцца нашых каледжам. Гэта нядзіўна, бо гэта адна з найстарэйшых музычных навучальных устаноў краіны".

Зараз у музычным каледжы імя Глінкі вучацца 350 чалавек, трэць з іх іншагароднія. Увядзенне будынка ў эксплуатацыю дае магчымасць забяспечыць жыллём усіх, хто мае ў гэтым неабходнасць.