У Мінску сёння адкрыецца XI Міжнародны фестываль рэтра і класічных аўтамабіляў

12 мая 2018

Настальгічныя "волгі", народныя "масквічы", культавыя "фальксвагены" і рэдкія "б’юікі". Крыху больш за гадзіну застаецца да адкрыцця ўжо XI Міжнароднага фестывалю рэтра і класічных аўтамабіляў.

Беларусь, Казахстан, Латвія, Літва, Расія, Украіна, Эстонія і ўпершыню Германія. У Мінск прыехалі калекцыянеры з васьмі краін. Гэта 344 удзельнікі. Большасць - іншаземцы. І што сімвалічна, напярэдадні Дня Дзяржаўных герба і флага першым прыпынкам рэтра-фестывалю стане плошча з 70-метровай стэлай флагштокам у самым цэнтры сталіцы. Затым вінтажныя экіпажы праедуць па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, зрабіўшы круг пашаны вакол плошчы Перамогі. Гукавымі сігналамі ўдзельнікі фестывалю ўшануюць памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. А вось сфатаграфавацца з аўталегандамі або пасядзець у салоне рэдкіх аўто можна будзе на Кастрычніцкай плошчы. У дзве гадзіны дня там пачнецца рэтравыстава, якая прадоўжыцца да пяці вечара.