У Мінску сёння адкрыецца конкурс WorldSkills Belarus

21 мая 2018

Конкурс прафесійнага майстэрства стартуе на веладроме. Больш як трыста чалавек два дні будуць спаборнічаць у 37 галінах. Падобныя турніры аб'ядноўваюць лепшых прадстаўнікоў прафесій. Сярод іх - мабільная робататэхніка, тэхналогія моды, сталярная справа, рэстаранны сэрвіс.