За права трапіць у фінал на працягу некалькіх месяцаў змагаліся некалькі сотняў жанчын з усіх рэгіёнаў краіны. У фінальным спісе лаўрэатаў - шматдзетныя маці, педагогі, урачы і кіраўнікі найбуйнейшых кампаній Беларусі - усяго 43 канкурсанткі. Выбіралі ж лепшых сёлета ў наступных намінацыях: "За лідарства і паспяховае кіраўніцтва", "За дасягненні ў выхаванні дзяцей", "За ўклад у адраджэнне сяла", "За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне нацыі", "За ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі".
Акрамя арганізатараў конкурсу - Беларускага саюза жанчын - павіншавалі пераможцаў іх калегі і родныя. Усе яны таксама прыйшлі на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання.













