У Мінску сёння ўзнагародзілі актывістаў УЛКСМ

25 октября 2018

У Мінску сёння ўзнагародзілі актывістаў УЛКСМ і іх пераемнікаў ордэнамі камсамольскай славы, ведамаснымі ўзнагародамі Міністэрства адукацыі і ганаровымі граматамі БРСМ.

А ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася тэматычная экспазыцыя, прымеркаваная да 100-годдзя камсамола. На выставе прадстаўленыя творы, якія адлюстроўваюць эпоху камсамольскага руху.

Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася і цырымонія ўрачыстага гашэння паштовай маркі - "100 гадоў камсамолу". Нагадаем, 100-гадовы юбілей УЛКСМ адзначыць 29 кастрычніка.