У Мінску сёння на многіх вуліцах будзе абмежаваны рух і паркоўка

29 июля 2013
Да месцаў правядзення ўрачыстасцяў будуць курсіраваць спецыяльныя аўтобусы. Стане больш і грамадскага транспарту. Як спланаваць сёння свае маршруты - раскажа Якаў Бута.

На святкаванне 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў Мінск з'язджаецца больш як 50 тысяч паломнікаў. У царкоўнай гісторыі Беларусі падзея такога маштабу пройдзе ўпершыню.


Аляксандр Шымбалёў, кіраўнік аддзела адукацыі Мінскай епархіі: Разумеем, што Хрышчэнне Русі змяніла нашы лёсы, што наш народ, звярнуўшыся да Бога, набыў сапраўдны сэнс жыцця, таму што сэнс у тым, што мы павінны імкнуцца да абажэння, імкнуцца да Бога, царква не толькі вучыць нас як жыць, але дае нам Хрыста.

Праграма мерапрыемстваў пачынаецца а палове восьмай раніцы. Хрэсны ход ад храма Святой Марыі Магдаліны да Замчышча - пляцоўкі ля Палаца спорту пройдзе праз праспект Машэрава і Пераможцаў. Працэсія вернікаў будзе рухацца па тратуарах, таму з сённяшняга вечара на суткі на гэтым шляху будзе абмежаваная паркоўка.

Пакінуць сваю машыну не ўдасца таксама ўздоўж вуліцы Мельнікайтэ і ў раёне плошчы Перамогі. Акрамя таго, паркоўка будзе забаронена і на праспекце Машэрава - ад вуліцы Ціміразева да Даўмана. Там размесцяцца аўтобусы паломнікаў у першых палосах у абодвух кірунках. У сувязі з гэтым на ўчастку максімальная хуткасць абмежаваная да 40 кіламетраў за гадзіну.

Для ўсіх жа іншагародніх і замежных гасцей, якія прыедуць на асабістых аўтамабілях, бясплатная паркоўка арганізавана на вуліцы Ціміразева на тэрыторыі гандлёвага дома Ждановічы. Таксама ў другой палове дня часткова абмяжуюць паркоўку і рух на Прывакзальнай плошчы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя