У Мінску сёння будуць правяраць аплату праезду па-новаму

8 октября 2019

На хуткасных і экспрэс-маршрутах аўтобусаў у Мінску сёння будуць правяраць аплату праезду па-новаму. Кантралёры змогуць спыняць транспарт паміж прыпынкамі з дапамогай спецыяльнага святлоадбівальнага дыска. Вадзіцель будзе ўпускаць рэвізораў праз пярэднія дзверы, пасадка і высадка пасажыраў пры гэтым ажыццяўляцца не будзе. Кампосцеры і валідатары заблакуюцца, кантрольная служба правяраць аплату будзе ў дарозе.

Новаўвядзенні звязаны са спадам рэалізацыі праязной прадукцыі і павелічэннем колькасці безбілетных пасажыраў.