У Мінску з заўтрашняга дня пачне паступаць цяпло ў сацыяльныя аб'екты - дзіцячыя сады, школы, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, музеі і бібліятэкі. А з 1 кастрычніка пацяплее і ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, навучальных установах, тэатрах. Ацяпленне ўключаецца па ўзгадненні з цеплазабеспячэнскімі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да працы ў асенне-зімовы перыяд.
Аб гатоўнасці кацельняў да абагравальнага сезона сёння гаварылі на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце міністраў. Таксама на нарадзе пад старшынствам віцэ прэм'ер-міністра Уладзіміра Кухарава спецыялізаваныя ведамствы абмеркавалі і іншыя пытанні, якія датычацца асенне-зімовага перыяду. Абмеркавалі на пасяджэнні і гатоўнасць да здачы моста ў Жыткавіцкім раёне.













