У Мінску з размахам праходзіць Міжнародны кніжны кірмаш

1 марта 2018

Сёння цэнтрам прэзентацый, майстар-класаў, аўтограф-сесій сталі стэнды 20 замежных удзельнікаў. Рэкорд жа шырокай праграмы "пабілі" пляцоўкі беларускіх выдавецтваў, выданняў і літаратурных аб'яднанняў. Так, адзін з арыгінальных праектаў прадстаўляе Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі. "ПраЧытанне" - гэта фотапрэзентацыя медыйных асоб і самых вядомых беларусаў, якія расказалі аб галоўнай кнізе свайго жыцця.

На кніжнай выставе Прэзідэнцкая бібліятэка прадстаўляе і рэдкія выданні твораў беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі, і свае сучасныя магчымасці па аблічбоўцы старажытных рарытэтаў.