Умацаванне двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта ў турыстычнай сферы. Пра гэта сёння гаварылі падчас афіцыйнага візіту ў Мінск Міністра турызму і па справах старажытнасцяў Егіпта Халеда аль-Анані. У праграме дэлегацыі, акрамя абмеркавання актуальных пытанняў, значыліся наведванні Нацыянальнага гістарычнага музея, Саборнай мячэці і санаторыя "Юнацтва", а таксама агляднай экскурсіі па горадзе. Госці нашай краіны адзначылі высокі спартыўны ўзровень як у інфраструктуры, так і ў выніках і ўжо запрасілі беларускую дэлегацыю з візітам у адказ.
Сяргей Кавальчук, Міністр спорту і турызму Беларусі: "Задача сёння ў нас - у першую чаргу прадэманстраваць свае магчымасці, магчымасці нашай краіны. У нас выдатны прамысловы турызм, у нас выдатны медыцынскі турызм, у нас выдатныя санаторыі. У нас аграэкатурызм апошнія гады набірае абароты, у нас вялікая колькасць спартыўных аб'ектаў. Таму ў нас выдатная інфраструктура. З года ў год яна становіцца лепшай і лепшай. Сёння мы можам даць такія магчымасці для грамадзян Егіпта для таго, каб яны маглі наведаць нашу краіну".
Ужо заўтра ў "Прэзідэнт-Гатэлі" адбудзецца сумесная прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі і Егіпта.
У Мінску з афіцыйным візітам знаходзіцца Міністр турызму і па справах старажытнасцяў Егіпта
17 июля 2020













