У Мінску рэгулярна абслугоўваюць больш за 700 святлафораў

29 мая 2020
Спецыяльныя брыгады выязджаюць у горад кожны тыдзень і наладжваюць трохкаляровыя: правяраюць кантакты, ліквідуюць кароткія замыканні, а таксама сочаць за чысцінёй аб'ектаў. Аператыўна выязджаюць і на выклікі, калі прыборы перастаюць працаваць. Для гэтага ўсе святлафоры падключаныя да адзінай электроннай сістэмы, і на карце горада можна ўбачыць іх функцыянаванне ў рэжыме рэальнага часу.
У Мінску сёння засталося ўсяго два лямпавыя святлафоры старога ўзору - на вуліцах Гамарніка і Мірашнічэнкі. Астатнія прыборы працуюць на дыёдах. Такая тэхналогія робіць святло больш яркім і павялічвае тэрмін службы.