Зялёнае святло - зялёнаму транспарту! Электрамабілі ўсё часцей сустракаюцца на нашых дарогах. Сёння іх ўжо больш за 2 з паловай тысячы па краіне. Для экатранспарту развіваецца і інфраструктура. У Мінску гэта 170 электразаправачных станцый. Для папулярызацыі машын - адна з экапарковак сталіцы на час ператварылася ў фітнес-залу пад адкрытым небам. Паводле задумкі праекта, калі б 100 чалавек круцілі педалі хаця б па паўгадзіны, разам яны змаглі б зарадзіць электрамабіль.
Спецыялісты падлічылі: праз 4 гады колькасць электрамабіляў у Беларусі перавысіць 120 тысяч. А з уводам у эксплуатацыю БелАЭС значна павялічацца і аб'ёмы спажывання электраэнергіі ў розных сферах.
У Мінску расце колькасць электразаправак
31 марта 2021













