Увага на пачатку навучальнага года і да дашкольных устаноў адукацыі. У сталіцы разглядаецца пытанне будаўніцтва дзіцячых садоў на большую колькасць месцаў. Нагадаем, зараз тыповы праект дашкольнай установы разлічаны на 230 дзяцей, у планах павялічыць гэтую лічбу да 350. Да пачатку гэтага навучальнага года чарговы новы дзіцячы садок адкрыўся ў мікрараёне Усходні. Наталля Кузьміцкая завітала на ўрачыстасці.
На календары не першае верасня, але ў гэтым дворыку праходзіць сапраўдная лінейка. І хоць гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак пакуль не назавеш першакласнікамі, для іх і іх бацькоў сёння не менш адказны і хвалюючы момант.
Напярэдадні навучальнага года і дня горада самыя маленькія жыхары аднаго з самых густанаселеных мікрараёнаў горада атрымалі вельмі прыемны і карысны падарунак. Сучасны дзіцячы сад з басейнам, камп'ютарным класам, утульнымі групамі, спартыўнай і музычнай заламі пабудавалі літаральна за 9 месяцаў.
Дзякуючы стварэнню дадатковых месцаў для дашкольнікаў сёлета ў Мінску дадалося каля 900, у сталіцы планава вырашаецца пытанне з чаргой у дзіцячыя сады. За апошні час у горадзе ўведзеныя ў эксплуатацыю чатыры дашкольныя ўстановы: дзве ў Фрунзенскім раёне і дзве ў Першамайскім.
А пакуль выхаванцы гэтай дашкольнай установы дасягнуць школьнага ўзросту, на тэрыторыі мікрараёна з'явіцца цэлы вучэбны комплекс.
Усходні - адзін з мікрараёнаў сталіцы, якія хутка прырастаюць.













