У Мінску працуе больш як 40 інтэрактыўных пляцовак

3 июля 2017

Ужо паводле традыцыі насычаная праграма каля Палаца спорту. Тут пачнецца канцэрт вядучых артыстаў краіны. Пасля пляцоўка ператворыцца ў горад майстроў.

Прыкладна ў гадзіну дня сваімі выступленнямі гледачоў парадуюць асілкі. Яны прадэманструюць майстэрства сілавога экстрыму. Недалёка ад Палаца спорту ў Верхнім горадзе выступяць ансамблі "Харошкі" і "Спадчына". У 14:00 - клубы гістарычнай рэканструкцыі сваім перфомансам нагадаюць гледачам аб ваенных гадах.

Не сумна будзе і ва ўсіх сталічных парках. У Парку Горкага наведвальнікам за нацыянальны элемент у адзенні арганізатары абяцаюць асаблівыя падарункі. У Лошыцкім парку сямейнае свята, тут гасцям прапаноўваюць ацаніць інтэрактыўныя спартыўныя і забаўныя пляцоўкі. Нашы карэспандэнты працуюць ва ўсіх кутках Мінска. Спадзяёмся, надвор'е не ўнясе карэктывы ў святочную праграму.