У Мінску пройдзе Ноч фітнесу

17 октября 2019
У больш як 50 спартыўных установах сталіцы сёння пройдзе Ноч фітнесу і спорту. Прычым патрапіць на трэніроўку можна цалкам бясплатна, пачынаючы з 18:00 і да закрыцця. Але неабходны папярэдні запіс. А вось заняткі - на любы густ: фітнес, плаванне, скалалажанне, бег, ёга, танцы і многія іншыя. Ноч фітнесу і спорту праходзіць у Мінску другі год запар і дапамагае аматарам здаровага ладу жыцця бліжэй пазнаёміцца з разнастайнымі кірункамі.