У Мінску пройдзе больш за 60 культурна-спартыўных мерапрыемстваў

9 мая 2013

Пасля  ўрачыстых   мерапрыемстваў беларускія гарады ператварыліся ў вялікую канцэртную пляцоўку. Толькі ў Мінску сёння пройдзе больш за 60 культурна-спартыўных мерапрыемстваў.


Наш карэспандэнт Паліна Іванча адправілася на галоўную забаўную пляцоўку ля Палаца спорту. Цэнтрам гулянняў сёлета стала пляцоўка ля Палаца спорту. На сцэне - вядомыя ансамблі Харошкі і Купалінка. Усе песні, вядома, пра Вялікую Перамогу. Сёння тут як ніколі шмат моладзі. Уздоўж набярэжнай Свіслачы -  кірмаш майстроў, рамеснікі наперабой прапаноўваюць свае тавары, дарэчы, усе ручной працы. Гандлёвыя рады расцягнуліся на некалькі сотняў метраў, не абысці нават за гадзіну. Яшчэ адна святочная пляцоўка - парк Перамогі. Тут на сцэне выступаюць беларускія артысты. Ужо праз некалькі гадзін іх зменяць пераможцы конкурсу патрыятычнай песні.  Пераможны рэпертуар сёння нават у мінскіх кінатэатрах. На экранах - самыя розныя гісторыі ваенных подзвігаў. Але ўсе без выключэння фільмы - беларускай вытворчасці. Сталічная вуліца Карла Маркса ўрачыста ператвараецца ў пешаходную. Адкрытая  яна  неафіцыйна  ўжо апоўдні, але менавіта зараз пад апладысменты прысутных вуліца становіцца афіцыйна пешаходнай. Зараз кожныя выхадныя там цыркавыя шоу і вулічныя тэатральныя пастаноўкі, а самае галоўнае, ніякага транспарту.