У Мінску ладзяць выставу "Вербны кірмаш"

6 апреля 2017

Велікодныя сувеніры, падарункі, букеты - экспазіцыя, як заўсёды, разнастайная. Можна набыць царкоўныя рэчы і духоўную літаратуру. Розныя прыходы прывезлі і святыні - іконы, якім могуць пакланніца ўсе ахвочыя. Паводле традыцыі, напярэдадні Вялікадня праводзяць майстар-класы па вырабе кошыкаў для кулічоў, роспісе яек і падвесак-анёлаў.

Сёлета ў выставе ўдзельнічаюць больш за сотню прыходаў, манастыроў і выдавецтваў з Беларусі, Расіі, Украіны.