У Мінску правялі ўнікальную аперацыю па карэкцыі парока сэрца ў нованароджанага

28 марта 2019

У Мінску правялі ўнікальную аперацыю па карэкцыі парока сэрца ў нованароджанага масай ледзь больш за адзін кілаграм.

Дзіця нарадзілася на 10 тыдняў раней за тэрмін. Такога малюсенькага пацыента ўрачы Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай хірургіі аперыравалі ўпершыню! Дыягназ: звужэнне лёгачнай артэрыі медыкі ўхілілі без выкарыстання скальпеля. 

Павел Чарнаглаз, загадчык рэнтгенаперацыйнай РНПЦ дзіцячай хірургіі: "Па гэтым правадніку, які ўсталяваны праз месца звужэння, як па рэйцы, мы ўводзім балон, спецыфічны балон для гэтага распрацаваны. Ён размяшчаецца ў месцы звужэння. У гэты балон падаецца ціск, балон пашыраецца і фактычна пашырае - ухіляе гэтае звужэнне".

Аперацыя доўжылася паўтара гадзіны і прайшла паспяхова. Станам малога хірургі задаволеныя.