У Мінску правялі гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу "Новыя імёны Беларусі"

23 марта 2016

Творчы фестываль аб'яднаў прадстаўнікоў прафесійных калектываў - ад работнікаў аграпрамысловых комплексаў да камунальных прадпрыемстваў. Удзельнікі дэманстравалі творчасць у дзвюх намінацыях: "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" прадставілі аб'ёмнымі карцінамі, ювелірнымі ўпрыгажэннямі і вырабамі з саломы. А "Сцэнічнае майстэрства" - народнымі жартоўнымі спевамі, песнямі з кінафільмаў і сучаснымі кампазіцыямі. Юлія Токар пазнаёмілася з фіналістамі.

Выхавальніца мінскага карэкцыйна-развіваючага цэнтра Лілія Хадасевіч сваё «прыгожае хобі» ўпершыню прапанавала на суд прафесійнага журы. Калье з жоўтых камянёў, завушніцы з бірузы,  бранзалеты з аметысту... Калекцыю  ювелірных упрыгажэнняў выканала ўручную асаблівай паветранай тэхнікай.

Сталічная зала Палаца культуры прафсаюзаў ператварылася ў сапраўдную майстэрню. Тут і аўтарскія лялькі, і скрабукінг, дэкупаж, саламяныя сувеніры. Удзельнікі рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» здзіўлялі сваёй фантазіяй. Сёння тут адбыўся фінал  гарадскога этапу фестывалю. Больш за сотню прадстаўнікоў прафесійных калектываў Мінска -  ад работнікаў адукацыі да камунальных прадпрыемстваў - дэманстравалі свае здольнасці.

Конкурс ладзіцца ўжо другі год запар. У гэтым сезоне да намінацыі цэнічнае майстэрства" далучылі ыяўленчае мастацтва" і экаратыўна-прыкладное мастацтва".

А вось гэтыя аб'ёмныя карціны - сапраўдныя шэдэўры. Унікальнасць «жывых кветак» у тым, што на адным палатне адначасова ўжываюцца розныя матэрыялы: лаза, стужкі, кераміка. Дзякуючы такой змяшанай тэхніцы і ствараецца 3D-эфект.

На сцэне быў аншлаг. Аматарскія калектывы выступалі з народнымі жартоўнымі спевамі, песнямі з кінафільмаў і сучаснымі кампазіцыямі. Ва ўнісон гучалі нацыянальныя цымбалы, гармонік, баян.

Пераможцы сённяшняга конкурсу прымуць удзел у рэспубліканскім фінале. Новыя імёны Беларусі стануць вядомыя 1 мая.