У Мінску прайшло пасяджэнне калегіі МУС, прысвечанае праблеме наркапагрозы

30 апреля 2015

Градус нарказлачыннасці знізіўся, але вайна з наркотыкамі будзе працягвацца. Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне калегіі МУС, прысвечанае праблеме наркапагрозы. На думку Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, зараз трэба ўзмацніць барацьбу з трафікам наркотыкаў на мяжы. Прадухіліць увоз атруты, што дазволіць закрыць пытанне пастаўкі буйных партый тых жа сінтэтычных псіхатропаў, якімі апошні час труціцца ў асноўным моладзь. У той жа час не варта забываць і пра іншыя франты супрацьстаяння. Акрамя належнага падыходу ўсіх адказных структур, ёсць неабходнасць стварыць і добраахвотнае апалчэнне праціўнікаў наркотыкаў.