У Мінску прайшло пасяджэнне экспертнай групы фінансавага кантролю СНД

5 июня 2013

Як вызначаць прагрэс у грамадстве і эканоміцы, распрацоўваюць органы фінансавага кантролю СНД. Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне экспертнай групы па ключавых нацыянальных паказчыках Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінкантролю краін Садружнасці. Задача групы - фарміраванне ўласнай методыкі, што вызначыць каштоўнасці, чаканні грамадства і абавязацельствы ўлады, якія бліжэй нашым краінам. Гэта асабліва актуальна пры стварэнні новага інтэграцыйнага ўтварэння - Еўразійскага эканамічнага саюза.


Таксама дэлегаты вышэйшых органаў фінансавага кантролю Беларусі, Расіі, Малдовы, Таджыкістана, Кыргызстана, Казахстана і Арменіі абмеркавалі крытэрыі эфектыўнасці нацыянальных сістэм у сферы эканомікі.