У Мінску прайшоў сход Савета ветэранаў Беларусі

17 ноября 2014

Новыя манументы перамогі, прысвечаныя героям Вялікай Айчыннай вайны, з'явяцца ў Мінску. Вынікі зробленай працы, планы да 70-годдя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама пытанне сацыяльнай падтрымкі ветэранаў абмеркавалі на сходзе Савета ветэранаў Беларусі. Каля сотні герояў Другой сусветнай вайны ў сталічным Палацы культуры ветэранаў ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.


Як адзначылі ветэраны, усім удзельнікам і пацярпелым падчас Другой сусветнай вайны спецыяльна да святкавання 70-годдзя перамогі будзе аказана дадатковая матэрыяльная дапамога.