У Мінску прайшоў міжнародны турнір "Калядныя старты" з удзелам лепшых скакуноў-вышыннікаў

22 декабря 2018

У адным са сталічных гандлёвых цэнтраў вырашылі падняць планку навагодняга настрою літаральна. У Мінску чацвёрты раз прайшоў міжнародны турнір "Калядныя старты" з удзелам лепшых скакуноў-вышыннікаў. Першымі святочна-спартыўную планку пакаралі мужчыны. На перамогу прэтэндавалі 6 спартсменаў, у тым ліку 4 беларусы. Вышэй за ўсіх скокнуў наш Максім Недасекаў. Прычым, не ўзяўшы двойчы вышыню 2,28, у трэцяй, вырашальнай, спробе ён усталяваў планку на 2 метры 30 сантыметраў і паспяхова яе пераадолеў. І гэта новы рэкорд спаборніцтваў.

Сярод жанчын перамога дасталася дзеючай чэмпіёнцы турніру Марые Ласіцкене. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа спаборніцтвы ў запісы. Пачатак - у 22:20.