У Мінску прайшлі маштабныя вучэнні МНС

23 марта 2020
Верталёты ў небе і 12 машын спецтэхнікі. У цэнтры Мінска прайшлі маштабныя вучэнні МНС. Умоўнае ўзгаранне ліквідавалі ў адным з вышынных бізнес-цэнтраў на 7-м і 14-м паверхах. З будынка эвакуіравалі дзясяткі працаўнікоў і наведвальнікаў. Паводле легенды, на верхніх паверхах знаходзіліся пацярпелыя. Частку з іх вызвалілі з дапамогай "куба жыцця", вельмі цяжкіх транспартавалі на верталёце прама з даху дома.